Актуальны дыялог "Галоўны Закон дзяржавы"

    Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Воранаўская дзіцячая бібліятэка правяла актуальны дыялог  “Галоўны Закон дзяржавы”. Дзеці даведаліся аб тым, што з’яўленне незалежнай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь — з’яўляецца заканамерным этапам гістарычнага развіцця. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй ўзнікнення і развіцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе зместам, главамі, артыкуламі.
   Вучні адказалі на пытанні віктарыны “Закон, па якому мы жывем”. Пытанні рознай складанасці дазволілі дзецям праявіць высокую эрудыцыю ў прававых пытаннях. Усе ўдзельнікі мерапрыемства зышліся на думцы, што паважаць і выконваць Канстытуцыю – значыць, паважаць не толькі сваю дзяржаву, але і самога сябе. Бо з чалавекам, які не ведае сваіх правоў і абавязкаў, ніхто не будзе лічыцца.