Конкурсна- гульнёвая праграма " Со здоровьем я дружу"

    Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” правяла конкурсна- гульнёвую праграму “Со здоровьем я дружу ” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Непоседы”. Рухомыя гульні з спартыўным інвентаром (мяч, скалка, вобруч) былі праведзены на плошчы перад бібліятэкай. Бібліятэкары разам з выхавацелем І.І.Петрасян растлумачылі дзецям аб карысці рухомых гульняў і заняткаў фізкультурай для іх здароўя. Гульні на свежым паветры падаравалі дзецям узнёслы настрой і бадзёрасць духу.