Краязнаўчая віктарына "Малой радзімай напоўнена сэрца да краю"

   Бібліятэкар філіяла "Больцішская інтэграваная сельская бібліятэка" разам з настаўніцай і вучнямі ДУО "Больцішская базавая школа" прынялі ўдзел у краязнаўчай віктарыне "Малой радзімай напоўнена сэрца да краю". Пытанні віктарыны ставіліся да Году малой радзімы, а таксама да малой радзімы саміх вучняў, да тых мясцін і куточкаў дзе яны нарадзіліся.