Урок прававой культуры “Інфармацыйна-пошукавая сістэма бібліятэкі”

  Бібліёграф Воранаўскай раённай бібліятэкі правяла ўрок прававой культуры “Інфармацыйна – пошукавая сістэма бібліятэкі” для  чытачоў пажылога ўзросту. Пазнаёміла прысутнічых з электронным каталогам: дзе яго можна знайсці, як ім карыстацца, на што звярнуць увагу пры пошуке патрэбнай інфармацыі, з новай версіяй заканадаўчай базы “Эталон 6.8”. Расказала і паказала на прыкладзе, а затым жадаючыя самастойна паспрабавалі знайсці прававы дакумент, тую інфармацыю, якая іх больш цікавіла.