Свята "Свята кніжных сяброў"
 У філіяле “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося закрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі   мерапрыемствам “Свята кніжных сяброў”.  Вучні школьнага аздараўленчага лагера “Калакольчыкі” падарожнічалі па кніжнаму царству, прымалі ўдзел у казачных віктарынах, гульнях, конкурсах. Вучні 1 класа давалі прысягу на вернасць кнізе і чытанню. У канцы мерапрыемства былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсаў і гульняў у розных намінацыях.