Акцыя "Чытаем разам творы пра герояў  Вялікай Айчыннай вайны"

 З 02.05 па 15.05.2019 бібліятэкі  ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” прынялі ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”,  прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў. Праўшло шэраг мерапрыемстваў.

  4 мая бібліятэкар філіяла “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла акцыю “Чытаем творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны” ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання сталых людзей і інвалідаў вёскі Бастуны. Прысутнічыя пазнаёміліся з кнігамі, якія знаходзіліся на кніжнай выставе “І памяць сэрца захавала”, а таксама  чыталі вершы і ўрыўкі з твораў пра вайну. На мерапрыемстве прысутнічала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Цімафеева Вера Філіпаўна, якая ўдзельнічала ў баях за абарону Масквы. У адрас Веры Філіпаўны гучалі цёплыя словы віншаванняў. На памяць Вера Філіпаўна атрымала кветкі і невялікі падарунак.                                                                                                                     

 

    У філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка” удзел у акцыі прынялі  вучні 5 “в” класа УА “Радунская СШ” і работнікі філіяла “Радунскі цэнтр нацыянальных культур”, а таксама ўсе чытачы, якія наведалі бібліятэку ў гэты час. Падчас мерапрыемства чыталі творы на ваенную тэматыку. Гучалі вершы П.Панчанкі, А.Вярцінскага, Б.Акуджавы, К.Сіманава, П.Броўкі, Я.Купалы, Я.Лось, П.Глебкі, Э.Асадава,  урыўкі з кнігі “Ніколі не забудзем” і аповесці В.Быкава “Дажыць да світання”.
  
    Вершы П.Панчанкі, Я.Купалы, А.Вярцінскага, Б.Акуджавы, Р.Раждзественскага, К.Сіманава, Э.Асадава, А.Ахматавай, урыўкі з твораў В.Быкава, І.Сяркова “Мы з Санькай…” гучалі ў філіялах “Больцініцкая СБ” і “Канвелішская СБ”. Урыўкі з твораў “Ніколі не забудзем”, “Дзеці – героі”, “Першы след” гучалі падчас мерапрыемства ў філіяле “Паляцкішская  ІСБ”. Дзеці падзяліліся сваімі ўраджанямі аб прачытаным, а бібліятэкар рассказала аб ветэранах – земляках. Затым праглядзелі фотаздымкі ваенных часоў, якія захаваліся ў сямейных альбомах.             Вучні УА “Пераганцаўская БШ” яшчэ раз прыпомнілі ўрыўкі з апавядання М.Лынькова “Васількі”, аповесці В.Быкава “Альпійская балада” і “Жураўліны крык”; адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны, якую прапанавала ім бібліятэкар філіяла “Пераганцаўская СБ”. Гучныя чытанні каля выставы “Помним. Гордимся.Чтим” арганізавала бібліятэкар філіяла “Доцішская СБ”. Маленькія чытачы філіяла “Больцішская ІСБ” прынялі ўдзел ў канкурсе вершаў “Памяць аб вайне ў кнізе”.