Экалагічны урок "Не шкодзь прыродзе, жыві з ёю ў згодзе"

  Да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” правёў экалагічны ўрок “Не шкодзь прыродзе, жыві з ёю ў згодзе” з дзецьмі аздараўленчага школьнага лагера “Барбарики” і “Умка” . Бібліятэкары расказалі пра гістарычнае мінулае, аб тым, як складаўся лёс жывёл і птушак, як бязлітасна былі знішчаны асобыя віды расліннага і жывёльнага свету. Прызывалі дзяцей любіць і зберагаць родную прыроду. Дзеці з задавальненнем адказвалі на загадкі і пытанні віктарыны.