Кокурс лепшы чытач вершаў " Капітан дзіцячых падарожжаў"

     Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” адзначыў 100- годдзе з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Авер’яна Дзеружынскага. Бібліятэкары расказалі вучням пра жыццёвы і творчы шлях паэта.
  Конкурс лепшага чытача вершаў “Капітан дзіцячых падарожжаў” паказаў, што творы  Авер’яна Дзеружынскага карыстаюцца вялікім побытам у дзяцей. Дзеці з задавальненнем чыталі пазнавальныя вершы пра кветкі, птушкі, лекавыя расліны, смачную азбуку і іншыя. Творы вучаць дзяцей радавацца прыгажосці, багаццю роднай прыроды, назіральнасці і працавітасці.