Агляд ваеннай прозы "Былое з памяці не выкінуць - яно жыве, яно баліць"

    Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” адзначыў 95- годдзе з дня нараджэння выдатнага беларускага і савецкага пісьменніка і грамадскага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Васіля Быкава -  аглядам ваеннай прозы “Былое з памяці не выкінуць – яно жыве, яно баліць”. Бібліятэкары расказалі дзецям аздараўленчага лагера цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Фантазёры” пра жыццёвы і творчы шлях паэта. Пазнаёмілі з вядомымі творамі “Альпійская балада”, “Дажыць да світання”, “Сотнікаў”, “Абеліск” і іншымі.