Урок ведаў "Занімай Беларусь маладая, свой пачэсны пасад між народамі"

     Ббліятэкар філіяла “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з настаўнікам пачатковых класаў НПК “Бастунская яслі — сад – базавая школа” правяла  ўрок ведаў  “Занімай Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!” з вучнямі пачатковых класаў.  Дзеці чыталі вершы пра Радзіму, пра родны край. Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на кніжную выставу “Любы сэрцу край”, прысвечаную Году малой радзімы і 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.  Да ўвагі дзяцей была паказана прэзентацыя “Мая Радзіма – вёска Бастуны”, падчас якой дзеці даведаліся пра  знакамітых людзей вёскі Бастуны.