Аукцыён ведаў “Кнігі – спадарожнікі вучобы”

   На аукцыён ведаў “Кнігі – спадарожнікі вучобы” у Радунскую гарпасялковую бібліятэку прыйшлі вучні  2 класа Радунскай СШ, якія не расставаліся з кнігай усе канікулы. Яны з задавальненнем расказалі аб прачытаных кнігах. Бібліятэкары арганізавалі для дзяцей захапляльныя конкурсы і цікавыя  віктарыны. У заключэнні мерапрыемства бібліятэкары пажадалі дзецям добрай вучобы і не забываць, што ўсе цуды жывуць на кніжных паліцах і каб сустрэцца з імі, трэба зусім нямнога – чытаць кнігі.