Гістарычны ўрок «Шляхам асветніка Францыска Скарыны»

   Бібліятэкар Доцішскай сельскай бібліятэцкі прапанавала дзецям прыняць удзел у  гістарычным уроку «Шляхам асветніка Францыска Скарыны». Урок праходзіў у форме інтэрактыўнага дыялогу. Гаварылі аб гісторыі ўзнікнення бібліятэчнай прафесіі, глядзелі відэаролік пра асноўныя этапы развіцця выдавецкай справы ў Беларусі, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны і актыўна ўдзельнічалі ў гульні «Адшукай і выправі памылку».