Экспрэсе ў мінулае “На світанку кнігадрукавання”

   Бібліятэкары Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі запрасілі вучняў 5 “Б” класа адправіцца на экспрэсе ў мінулае кніганапісання і друкавання.  Разам з класным кіраўніком Шаматовіч Д.Б. прайшлі шлях узнікнення кнігі ад X стагоддзя да сучаснага дня. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі  пазнаёміліся  з  першаасветнікамі Беларусі.