Экскурсія "Бібліятэка, кніга, мы - лепшыя сябры"

    Правядзенне экскурсій у бібліятэцы – добрая традыцыя філіяла “Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі.” Верасень – гэта чароўны месяц для знаёмства першакласнікаў з бібліятэкай і добрым сябрам – кнігай! Экскурсія “Бібліятэка, кніга, мы – лепшыя сябры” дала магчымасць маленькім наведвальнікам пазнаёміцца з пакоямі бібліятэкі, з рэжымам працы, растаноўкай кніг на паліцах, перыядычным друкам і правіламі паводзін у бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з мастацкімі творамі для свайго ўзросту і прынялі ўдзел у казачнай віктарыне, і адгадванні загадак.