Акцыя «Ад усёй душы з паклонам і любоўю»

   Дзень пажылых людзей-гэта добрае і светлае свята, і вельмі важна не пакінуць пажылых сам-насам са сваімі клопатамі і праблемамі, здолець аказаць ім рэальную дапамогу, падтрымаць добрым словам. 
   1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, супрацоўнікі Воранаўскай раённай бібліятэкі,  дырэктар Таццяна Сушынская, намеснік дырэктара Наталія Камінская і бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Карына Пашкевіч наведалі хворых пажылых людзей  у тэрапеўтычным аддзяленні Воранаўскай раённай бальніцы з пажаданнямі добрага здароўя,  настрою, актыўнага даўгалецця і салодкімі пачастункамі.