Літаратурна-музычны вечар “О восеньскі ўзрост, такі зачараваны…”

   Пад такой назвай прайшоу літаратурна-музычны вечар у Радунскай гарпасялковай бібліятэцы, прысвечаны Дню пажылых людзей. На свята прыйшлі людзі старэйшага ўзросту. Разам чыталі вершы, слухалі і спявалі песні, частаваліся смачным чаем, размаўлялі аб жыцці. Восеньскія букеты былі прыемным падарункам усім удзельнікам мерапрыемства.