Дзень адчыненых дзвярэй «Для ўсіх і для кожнага»

   3 кастрычніка ў рамках Дня адчыненых дзвярэй  у Доцішскай сельскай бібліятэцы прайшла займальная экскурсія для вучняў 2 класа Доцішскай СШ.  Дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы, дружна адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны “Адгадай казачных герояў”.