Экскурсія "Краіна Чыталія"


    Філіял “Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі” наведалі з экскурсіяй “Краіна Чыталія” вучні 1 – га класа. Дзеці пазнаёміліся з пакоямі бібліятэкі, з працай бібліятэкара, растаноўкай кніг на паліцах, перыядычным друкам і даведачнай літаратурай для свайго ўзросту. Бібліятэкары прапанавалі дзецям прыняць удзел у адгадванні загадак, казачнай віктарыне і складанні пазлаў па казачных творах. 18 вучняў  ўпершыню запісаліся ў бібліятэку, з чым іх шчыра павіншавалі супрацоўнікі бібліятэкі і падаравалі закладкі для кніг.