Вандроўка ў мінулае "Вобразы мілыя роднага краю"

    З нагоды 80- годдзя ўтварэння Воранаўскага раёна філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”  правёў вандроўку ў мінулае “Вобразы мілыя роднага краю”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 “А” класа з класным кіраўніком  Пушнянковай Таццянай Антонаўнай. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй утварэння і станаўлення раёну за ўвесь перыяд развіцця, а таксама са знакамітымі людзьмі Воранаўшчыны.