Літаратурныя замалёўкі "Верш з усмешкай сябрую"

    У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” да 65- годдзя з дня нараджэння беларускага паэта і пісьменніка Анатоля Зэкава прайшлі літаратурныя замалёўкі “Верш з усмешкаю сябруе”. Вучні 3 класаў пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам А.Зэкава. Чыталі яго вершы, загадкі, скорагаворкі, урыўкі з казак. Творчасць паэта настолькі вясёлая і цікавая, што многія ўдзельнікі ўзялі творы паэта дамоў.