Экскурсія "Тут жывуць кнігі"


    "Тут жывуць кнігі" - з такіх слоў пачалася экскурсія для выхаванцаў дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Яслі-сад аг. Жырмуны" 17 студзеня. Бібліятэкар ветліва сустрэла дзяцей і прапанавалі здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кніг. Дашколята з вялікай цікавасцю і ўвагай слухалі бібліятэкара, як выбіраць кнігі, па якім прынцыпе размяшчаюцца кнігі, як правільна звяртацца з кнігай, як паводзіць сябе ў бібліятэцы. Дзеці з вялікім захапленнем глядзелі на прыгожыя дзіцячыя кнігі, якія размешчаны ў аддзеле дзіцячай літаратуры. Экскурсія зрабіла на дашкалят велізарнае ўражанне. Дзецям не хацелася сыходзіць з бібліятэкі, і яны паабяцалі навучыцца чытаць і браць кніжкі на дом. А пакуль гатовыя прыходзіць у бібліятэку з бацькамі.