Дзень памяці "Беларуская памяць пра Халакост"

    У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” прайшоў дзень памяці “Беларуская памяць пра Халакост” да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста.  Бібліятэкары, на працягу дня,  запрашалі наведвальнікаў пазнаёміцца з тэматычнымі мастацкімі творамі.  Жудасныя падзеі, ў час Вялікай Айчыннай вайны, аддаюцца болем у сэрцах людзей і ў сённяшні час. Бібліятэкары прызвалі ўдзельнікаў ўшанаваць хвілінай маўчання ахвяр гітлераўскага гета. Гэта нельга забыць, гэта трэба помніць заўжды.