Забаўляльнае падарожжа "Краіна Вітамінія"

   У Воранаўскай дзіцячай бібліятэцы адбыўся арганізацыйны сход аматарскага аб’яднання “Непаседы”, які ў сваёй дзейнасці кіруецца прапагандай за здаровы лад жыцця. Быў распрацаваны план работы бягучага  года, выбраны старшыня і камітэт аб’яднання. Затым, загадчыца філіялам, правяла забаўляльнае падарожжа “Краіна Вітамінія”. Удзельнікі падарожжа пазнаёміліся з садавінай і агароднінай, даведаліся аб іх карысным уздзеянні на здароўе. Дзецям былі прапанаваны тэматычныя загадкі і ўдзел у інтэрактыўнай гульні праз відэадыск, у якой прапанавалася адгадаць у радку пытанняў адзіны правільны адказ.