Завочнае падарожжа " Па ваколіцах маёй вёскі"

У Бастунскай інтэграванай сельскай бібліятэцы 13 лютага  было праведзена завочнае падарожжа "Па ваколіцах маёй вёскі"  для вучняў ДУА “Бастунская яслі – сад – базавая школа”. У час падарожжа бібліятэкар вяла размову пра гісторыю ўзнікнення вёскі Бастуны, расказала пра таленавітых і славутых людзей, якія тут нарадзіліся і жывуць, аб гісторыі  Бастунскай бібліятэкі, школы, чыгуначнай станцыі.  У завяршэнні мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай “Тут радзімы маёй пачатак” і паглядзелі прэзентацыю “Па ваколіцах маёй вёскі”.