PR- акцыя  “Перакладзі слова – успомні мову”

  У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
    З гэтай нагоды Радунская гарпасялковая бібліятэка 21 лютага  правяла  PR- акцыю  “Перакладзі слова – успомні мову”. З чытачамі бібліятэкары размаўлялі толькі на беларускай мове, прапанавалі ўспомніць беларускія прыказкі і прымаўкі, былі праведзены гульні, віктарыны. З сабой чытачы бралі  кнігі, якія былі прапанаваныя на выставе.