Вершаваны серпанцін "Рыгор Барадулін - паэт, які стварае мову"

     Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” правёў вершаваны серпанцін “Рыгор Барадулін— паэт, які стварае мову” (да 85- годдзя з дня нараджэння). Бібліятэкары пазнаёмілі наведвальнікаў  з біяграфіяй і творчасцю беларускага народнага паэта. Дзеці малодшага школьнага ўзросту чыталі жартоўныя і гумарыстычныя вершы, небылічкі, казкі-пераказкі, дражнілкі, калыханкі, забаўлянкі і іншыя творы. Юныя слухачы ўважліва слухалі, а затым прыпаміналі герояў твораў і іх учынкі: як воўк калядаваў, як мужык перахітрыў лісіцу і мядзведзя, чаму ваўкі не чытаюць газет. Знаёмства з кнігамі Рыгора Барадуліна падарыла дзецям радасць.