Фотакалаж "Мой вясёлы адпачынак"

   У філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” быў арганізаваны фотакалаж “Мой вясёлы адпачынак”  для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Непаседы”.  На мерапрыемстве бібліятэкары прапанавалі дзецям правесці свой вольны час любімымі заняткамі: разглядалі часопісы, чыталі кнігі, гулялі ў шашкі і тэніс, складалі пазлы. Удзельнікі цікава, весела і з карысцю адпачылі ў бібліятэцы.