Гадзіна інфармацыі   "Скажы наркотыкам - НЕ!"

    У  філіяле “Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка”,  прайшло мерапрыемства “Скажы наркотыкам – НЕ!”, прысвечанае Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам  з вучнямі сярэдняга школьнага ўзросту. Мерапрыемства прайшло з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця, фарміраванне ўстойлівай пазіцыі супраць наркатычных рэчываў, павышэння інфармацыі падлеткаў аб шкодзе  і выніках ужывання наркотыкаў  і іншых таксічных рэчываў. Падчас мерапрыемства вучні азнаёміліся з кніжнай выставай “Умей сказать нет”.