Гадзіна інфармацыі "Наша безопасность в наших руках"

     У рамках акцыі адзінага дня бяспекі ў філіяле “Радунская гарпасялковая бібліятэка”  праведзена гадзіна інфармацыі “Наша безопасность в наших руках” з малодшымі школьнікамі ДУА “Радунская сярэдняя школа”. Пад час мерапрыемства бібліятэкар вяла размову з вучнямі пра надзвычайныя сітуацыі, якія могуць адбыцца з імі дома і на вуліцы, пра выкананне асноўных правіл паводзін дзяцей на вуліцах з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. А каб праверыць веды школьнікаў ім задаваліся практычныя заданні.