Казачны марафон "Казкі дзеда Яраслава"

    Філіял “Воранаўская дзіцячая бібліятэка” да 90- годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Яраслава Пархуты правёў казачны марафон “Казкі дзеда Яраслава” з вучнямі 3 класа.  Бібліятэкары расказалі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пазнаёмілі з кнігамі для дзяцей, якія адрозніваюцца сваёй дасціпнасцю і займальнасцю. Для ўвагі вучняў былі прадстаўлены казкі — “ Перапёлачка”, “Козлік- цымбаліст” і “Мурашык”. Для бліжэйшага знаёмства з дзедам Яраславам бібліятэкары прапанавалі  ўзяць творы пісьменніка дамоў.