Майстар - клас "Падарунак маме"

    На майстар — класе  “Падарунак маме”  удзельнікі аматарскага аб’яднання “Скарбніца” і тыя, хто да іх далучыўся, вучыліся рабіць кветкі з гафраванай паперы. Пасля засвойвання азоў вырабу ў руках дзяўчынак пачалі нараджацца прыгожыя бутончыкі руж і чырвоныя цюльпаны. Напэўна, матулям будзе прыемна атрымаць падарунак зроблены рукамі дачушкі або сыночка.