Гучныя чытанні "Свет казак"

  “Свет казак”, — пад такой назвай прайшлі гучныя чытанні ў Больцішскай інтэграванай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар пазнаёміла іх з выставай новых казачных выданняў, якая была аформлена да мерапрыемства. Сабраўшыся разам, дзеці з цікавасцю слухалі казкі, якія ўголас пачала ім чытаць бібліятэкар. Дзеці прыйшлі ў бібліятэку не толькі для таго, каб пачытаць кнігі ці паўдзельнічаць у бібліятэчным мерапрыемстве, але і самастойна пазаймацца якой небудзь любімай справай ці проста пагуляць.