“Пасябруем са спортам”

   У філіяле «Начская сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства “Пасябруй са спортам”,  прысвечанае Сусветнаму дню здароўя, які адзначаецца 7 красавіка ў дзень стварэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Дзеці з інтарэсам удзельнічалі  ў гульнях- спаборніцтвах, адгадвалі загадкі, чыталі вершы. Усе атрымалі вялікае задавальненне і цудоўны настрой, адпачывалі ля агню.