Літаратурная гасцёўня “Па старонках кніг З.Бядулі”

  23 красавіка ў філіяле “Жырмунская інтэграваная сельская бібліятэка”  адбылася літаратурная гасцёўня “Па старонках кніг З.Бядулі”, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння З. Бядулі. Галоўнымі гасцямі гэтага мерапрыемства сталі вучні ДУА “Жырмунская сярэдняя школа”.У пачатку мерапрыемства адбылося знаёмства з жыццём і творчасцю знакамітага беларускага пісьменніка. Дзеці паглядзелі невялікі дакументальны фільм, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Юбілейны калейдаскоп”, на якой былі прадстаўлены творы пісьменніка: “Велікодныя яйкі”, “Малыя дрывасекі”, “Летапісец”, “Салавей”, “Пяць лыжак заціркі”, "Сярэбраная табакерка”.