Гадзіна здароўя “Крок у здаровае жыццё”

   У філіяле «Бастунская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла гадзіна здароўя «Крок у здаровае жыццё». Бібліятэкар расказала прысутным пра значэнне здаровага ладу жыцця, аб каштоўнасці здароўя ў жыцці кожнага чалавека. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі ведамі пра ўсё, што тычыцца здароўя. Каб быць творцам свайго здароўя, чалавек павінен валодаць дакладнай і карыснай інфармацыяй і ўмець яе ўжываць. Для гэтага была арганізавана выстава-парада “Рабі сваё здароўе сам”. На ёй прадстаўлены кнігі, буклеты аб здаровым ладзе жыцця, правільным харчаванні, рэжыме працы і адпачынку, аб барацьбе са шкоднымі звычкамі і многае іншае. Кожны наведвальнік выставы змог знайсці карысную інфармацыю не толькі для сябе, але і для членаў сваёй сям'і.