Вусны часопіс “Мае славутыя землякі”

    Да Году народнага адзінства супрацоўнікі філіяла “Радунская гарпасялковая бібліятэка” правялі  вусны часопіс “Мае славутыя землякі” з вучнямі 3 “Б” класа ДУА “Радунская сярэдняя школа”. Гістарычная памяць – адна з неад’емных частак духоўнага жыцця беларускага народа. Таму і мэтай мерапрыемства было пазнаёміць вучняў са славутымі імёнамі землякоў. Галоўным багаццем з’яўляюцца людзі. І можна называць вялікую колькасць прозвішчаў людзей, якія былі і з’яўляюцца прыкладам для іншых. Многія сталі вядомымі не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі. Удзельнікі мерапрыемства таксама выказвалі свае думкі і называлі імёны славутых землякоў. Бібліятэкар Г.Л.Мялешка прадставіла да ўвагі прысутных кнігі “Памяць. Воранаўскі раён” і “З гісторыі краю і лёсаў людзей Воранаўшчыны”. Гэтыя выданні  дапамагуць чытачу пазнаёміцца з прозвішчамі дзядоў, прадзядаў, родных і знаёмых, плен і змаганне якіх з’явіліся падмуркам для дабрабыту і культуры нашага краю.