Бібліятэкар  філіяла “Беняконская  сельская бібліятэка - музей этнаграфіі” адправілася на сустрэчу з юнымі чытачамі  і з аглядам кніг “Сяброўства з кнігай” ў дзіцячы сад  ДУА “Яслі – сад аг.Беняконі”.Агляд кніг пачаўся са знаёмства з кніжнай выставай “Усе казкі ў госці да нас”, з дапамогай якой хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі займальнае падарожжа ў свет казак, сустракаліся з любімымі казачнымі героямі: Бурацінам і Мальвінай, Золушкай і Прынцам, Калабком і Лісой, Рэпкай і Унучкай з Дзедкам і Бабкай і інш. Пабываўшы ў чарадзейных казках, дзеці адгадвалі герояў і назву казкі па ўрыўках з твораў, прадметах, якія належаць героям казак, актыўны ўдзел прынялі ў літаратурнай віктарыне “Па старонках любiмых казак”. У заканчэнні бібліятэкар запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак наведаць разам з бацькамі бібліятэку ,каб ўжо на месцы пазнаёміцца з дзіцячымі кнігамі і часопісамі.