У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Воранаўскай раённай бібліятэкі прайшла гадзіна пажарнай бяспекі “Осторожен будь с огнём: утром, вечером и днём”. З вучнямі 4 класа прайшла размова аб асабістай бяспецы і аб правілах карыстання запалкамі. Бібліятэкар расказала як правільна сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення пажараў і аб асцярожных адносінах з агнём. Вучні задавалі пытанні, уступалі ў дыялог. Сустрэча атрымалася цікавай і пазнавальнай.