Ва ўстанове адукацыі «Канвелішскія яслі-сад сярэдняя школа” бібліятэкар філіяла “Канвелішская сельская бібліятэка” правяла урок памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”, прысвечаны Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.  У ходзе мерапрыемства былі ўзноўлены ў памяці вучняў першыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і гераізм абаронцаў Айчыны, акупацыйны рэжым  генацыд у Беларусі, вызваленне ад акупантаў беларускай зямлі.