Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

Кожны год у дні вясновых канікул стала добрай традыцыяй праводзіць цудоўнае свята - Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі - свята ўсіх чытачоў, свята дзяцінства, свята радасці ад сустрэч з каханымі кнігамі.

Цікавай і насычанай была праграма Тыдня ў раённай дзіцячай бібліятэцы. У першы дзень свята дзяцей чакала тэатралізаванае свята "Пасвячэнне ў чытачы". Разам з казачнымі персанажамі Бураціна (Аляксей Мялько), Доктар Айбаліт (Данііл Бярдоўскі), Чырвоная Шапачка (Кацярына Мілюнец), дзеці спявалі, ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, успаміналі правілы паводзін у бібліятэцы і з кнігамі.
Другі дзень - дзень казкі, любімы жанр літаратуры ў дзяцей. У гэты дзень праходзіў вясёлы казачны турнір Галоўны казачнік свету прысвечаны творчасці Х.К.Андэрсена. Дзеці паказалі што добра ведаюць творчасць казачніка. Былі падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў "Любімы казачны герой у якім прынялі ўдзел чытачы 4 класаў. Па яго выніках лепшымі прызнаны Жукоўскай Маргарыты, малахвей Кацярыны, Шлапік Андрэя, Бакун Ксеніі, Вінцкевіч Юліі.
Далей дзяцей чакаў дзень краязнаўства, які дазволіў дзецям пашырыць веды пра Воранаўшчыну, а экскурсія ў РУП ЖКГ зрабіла вялікае ўражанне і надоўга запомніцца.


Наступны дзень - Дзень кнігі імянінніцыдаў магчымасць дзецям пазнаёміцца з кнігамі-юбілярамі 2015 года. Бібліятэкары прапанавалі агляд літаратуры, гутарку і віктарыну.

  А завяршыўся Тыдзень мульшоў і ўрачыстай цырымоніяй ўзнагароджання пераможцаў.
  Ў вясновыя канікулы ў бібліятэцы для юных чытачоў было арганізавана нямала мерапрыемстваў, дзякуючы якім яны змаглі паказаць свае веды і талент, а таксама атрымаць заслужаныя граматы і падарункі.