7 сакавіка  супрацоўнікі Воранаўскай раённай бібліятэкі  запрасілі жанчын рознага ўзросту на святочны вернісаж " Для Вас, нашы матулі!". Пад лірычную мелодыю чыталіся вершы аб маці, жанчыне. Гучалі цікавыя байкі на беларускай і польскай мовах, затым праводзіліся  конкурсы. Прысутныя дзяліліся ўспамінамі аб сваёй маладосці. Была аформлена кніжная выстава " Ты адна такая, любімая, родная!"

  

        Бібліятэкі, як ніхто іншы, праз вечары адпачынку, ранішнікі, агеньчыкі і іншыя формы работы выхоўваюць і захоўваюць пачуццё павагі, любові, ласкі, адданасці, шчырасці і падзякі да жанчыны, маці.  

        Візіт пашаны “Святло матулінага сэрца” арганізавалі Жырмунская і Нацкая бібліятэкі. Цікавую акцыю “Дзень жанчын у бібліятэцы” аргагізавала Канвелішская СБ. На мерапрыемстве гучалі вершы, песні, прайшлі забаўляльныя конкурсы, бібліятэкар віншавала жанчын паштоўкамі зробленымі рукамі іх дзяцей.

      Літаратурна-музычную кампазіцыю “Дазволь жынчына, у ногі пакланіцца” і “Усмешкай мамінай сагрэты” ладзілі бібліятэкары Доцішскай і Тракельскай СБ.  Вершаваную старонку “Усе вершы Вам, матулі!” арганізавала  Бастунская ІБ. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Мама, сонца і вясна” адбылася ў Больцішская СБ. Ранішнік “Зазірніце ў маміны вочы”  ладзіла Пагародзенскай СБ.