“Беларусь і Расія – нас яднае кніга"

2 красавіка –День яднання народаў Беларусі і Расіі
      Мы не чужыя адзін аднаму. Гэта самае галоўнае, што робіць — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, не проста каляндарнай датай, а шчырым, душэўным святам сяброў, якія маюць агульныя інтарэсы, цэняць агульную спадчыну і разам крочаць да лепшага жыцця. 
       Да гэтай даты ў бібліятэках былі аформлены кніжныя паліцы: “Будуем будучае разам”, “Беларусь і Расія – нас яднае кніга”; “Мерыдыяны сяброўства”, “Дружба на все времена”. “Спрадвеку разам”, “Саюз Беларусь - Расія” (Доцішская, Місявіцкая СБ, Больцішская СІБ, Радунская ГПБ, Воранаўская ДБ, РБ); праведзены агляд перыёдыкі “Адзінства народаў Беларусі і Расіі”(Беняконская СБ-МЭ), гутарка “Нас аб’яднала Вялікая Русь”(Канвелішская СБ).

     Калейдаскоп цікавых фактаў “Беларусь і Расія – мы разам” прапанавала чытачам Паляцкішская СІБ, а ў літаратурны салон “Беларусь і Расія – нас яднае кніга” запрасіла раённая бібліятэка.
     Воранаўская ДБ правяла для вучняў старэйшых класаў нестандартны ўрок “Дружба народов – дружба литератур”. “Краіны сёстры”, “Дзве сястры – Беларусь і Расія”, “Мы вместе с незапамятных времен” , “Беларусь і Расія: адзінства сілы і магчымасцяў”– пад такімі назвамі праходзілі інфармацыйныя гадзіны да гэтай даты ў Доцішскай, Тракельскай, Пагародзенскай СБ, Бастунскай СБ.

Больцішская СІБ