23 красавіка прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння Віктара Казько, беларускага пісьменніка, кінасцэнарыста, лаўрэата прэміі імя М.Астроўскага(1975), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі(1977), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Коласа(1982) і літаратурнай прэміі імя Б. Палявога(1990). 
       Воранаўская раённая бібліятэка запрашала пазнаёміцца  з кніжнай выставай “Са сваім поглядам на жыццё”. Выстава, бібліяграфічны агляд і гутарка знаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, яго творамі.
     Больцініцкая, Доцішская, Канвелішская сельскія бібліятэкі прапанавалі сваім чытачам пазнаёміцца з творчасцю Віктара Казькко праз літаратурныя гадзіны: “Каб не астыла цяпло на зямлі”, “Са сваім поглядам на жыццё”.