16 красавіка споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Клышкі, беларускага пісьменніка, крытыка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі.
       Сваіх наведвальнікаў бібліятэкі знаёмілі з кніжнымі выставамі, тэматычнымі паліцамі: “Служэнне роднаму слову”, “Лёсам звязаны з Радзімай”, “І пісьменнік, і педагог”, “Падарожжа па кніжках А.Клышкі”, “Святло яго кніг”.

       17 красавіка юныя чытачы Воранаўскай дзіцячай бібліятэкі адправілія ў падарожжа па кнігах “Ад Скарыны да нашых дзён”. Шмат слоў было сказана аб талентах пісьменніка, яго захапленнях. Даведаліся пра яго літаратурную спадчыну, пазнаёмімліся з творамі пісьменніка для дзяцей. Асаблівая ўвага ўдзялялася кнізе “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”.