Няхай будзе цёплай восень года

   Дзень пажылых людзей – гэта асаблівае свята, дзень павагі да людзей старэйшага пакалення, гэта свята мудрых і дастойных людзей – падкрэслілі вядучыя і ўдзельнікі святочнай сустрэчы “ Няхай будзе цёплай восень года” ,якая ладзілася ў філіяле “Місявіцкая сельская бібліятэка”. Віншаванні, кветкі, выступленні юных чытачоў, добры настрой, цёплыя і задушэўныя размовы – усё ў гэты дзень было для гасцей бібліятэкі – людзей сталага ўзросту.