Конкурс “Прыбяры шыкоўна ёлку”
Напярэдадні Новага года бібліятэкары прапанавалі сваім чытачам паўдзельнічаць ў конкурсе “Прыбяры шыкоўна ёлку”, але з умовай, каб цацкі былі зробленыя сваімі рукамі. Тут на дапамогу прыйшлі кнігі і часопісы, на старонках якіх ёсць парады, як зрабіць ёлачныя ўпрыгожванні. І вось бібліятэчныя прыгажуні апрануліся ў новае ўбранне. Прыемна адзначыць, што конкурс мае многа станоўчых водгукаў ад наведвальнікаў бібліятэк.