Конкурс мультымедыйных прэзентацый

“Па знаёмых сцежках у вёску родную іду”

15.12.2015г.

       Завяршыўся конкурс мультымедыйных прэзентацый сярод бібліятэк ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” “Па знаёмых сцежках у вёску родную іду” , які праводзіўся з 01 сакавіка па 01 снежня 2015 года. Конкурс праводзіўся з мэтай актывізацыі работы бібліятэк па стварэнні ўласных электронных інфармацыйных рэсурсаў, выяўлення лепшага мультымедыйнага матэрыяла (прэзентацыя, рэкламны ролік, стужка), які сведчыць аб веданні гісторыі і культурных традыцый свайго роднага краю.