Вечар - прызнанне " А імя і песні засталіся"
    14 студзеня ў чытальнай зале раённай бібліятэкі быў праведзены вечар-прызнанне “А імя і песні засталіся”, прысвечаны Уладзіміру Мулявіну, якому 12 студзеня споўнілася б 75 гадоў.
   Уладзімір Мулявін - савецкі і беларускі музыкант, спявак, гітарыст, кампазітар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага ВІА «Песняры». Непаўторны талент Уладзіміра Мулявіна, увасоблены ў творчасці "Песняроў", адкрыў новую эпоху ў беларускім эстрадным мастацтве. У яго выдатных песнях багатая музычная і паэтычная спадчына беларускага народа набыла сучаснае гучанне.
     У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з біяграфіяй спевака і яго творчым шляхам, гучалі песні, якія назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю музычнай культуры і словы прызнання, гэтаму выдатнаму чалавеку. Чыталі вершы напісаныя ў памяць пра спевака. Зала была маляўніча аформлена калажамі з фотаздымкамі Мулявіна, каля якіх была ўсталяваная гітара, і пласцінкамі вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”. Таксама быў створаны куток у стылі 70-х, дзе ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з музычнай спадчынай таго часу.
   Уладзімір Георгіевіч Мулявін назаўсёды застанецца ў памяці сучаснікаў і нашчадкаў. Яго ўнікальны талент і душэўная шчодрасць будуць служыць людзям, грэючы іх сэрцы святлом прыгажосці і дабрыні.