“Мае першыя кніжкі”

  Дзіцячая кніга займае пачэснае месца на кніжных паліцах у філіяле “Воранаўская дзіцячая бібліятэка”. У апошні час да чытачоў прыйшлі цікавыя, прыгожыя кніжкі, якія распавядаюць пра родны край, экалогію, здаровы лад жыцця і бібліятэкары робяць усё магчымае, каб такая літаратура своечасова знайшла свайго чытача. А першыя кніжкі, з якімі мы знаёмімся ў дзяцінстве, абавязкова застаюцца ў памяці на ўсё жыццё. Якія кнігі мы чытаем упершыню? Канешне, гэта казкі! Самыя цікавыя, чарадзейныя і справядлівыя. Вось з такімі казкамі знаёміліся вучні першых класаў з групы падоўжанага дня падчас мерапрыемства “Мае першыя кніжкі”. У госці да дзяцей завітала Чырвоная Шапачка, якая расказала аб тым, што казкі вучаць дабрыні, справядлівасці і спагадлівасці. Бібліятэкары падрыхтавалі ведьмі цікавую выставу-сюрпрыз ў казачным чамадане і інсцэніроўку казкі “Рэпка”.