Адкрылi свайго Шамякiна

  Напярэдадні юбілея І.П. Шамякіна супрацоўнікі раённай бібліятэкі раскрылі воранаўскім школьнікам непаўторны свет неўміручай спадчыны пісьменніка. Незвычайны ўрок атрымаўся ў настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ганны Эдвардаўны Войшніс і вучняў 9 “Б” класа Воранаўскай школы. Сустрэча ў бібліятэцы паспрыяла адкрыццю імі свайго Шамякіна.